З рабочым візітам Петрыкаўскі раён наведаў інспектар па Гомельскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стукан.

Інспектар пры ўдзеле старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандра Верамеева, прадстаўнікоў раённай адміністрацыі і начальніка аддзела адукацыі праверылі гатоўнасць устаноў адукацыі да новага навучальнага года. Аляксандр Анатольевіч не абышоў увагаю кабінеты хіміі, інфарматыкі, абслуговай і тэхнічнай працы, пачатковых класаў, спартзала і іншыя памяшканні. Пры гэтым у кожным з кабінетаў удакладняліся розныя моманты: наяўнасць жалюзі на сонечным боку, наколькі сучаснае абсталяванне і іншыя аспекты. Асаблівую ўвагу надалі рамонту сталовых і харчаблокаў. Таксама інспектар зрабіў акцэнт на своечасовым і якасным выкананні рамонту. Працягам візіту Аляксандр Стукан наведаў стадыён «Прыпяць». Інспектар азнаёміўся з інфраструктурай аб’екта, уключаючы сучасныя трэнажорныя залы, агледзеў наяўнае спартыўнае абсталяванне, а таксама наведаў музейны пакой, прысвечаны гісторыі развіцця фізічнай культуры і спорту ў раёне. Аляксандр Анатольевіч адзначыў, што для заняткаў спортам ў раёне створаны ўсе ўмовы. Таксама наведаў таварную ферму «Турок». На таварнай ферме “Турок” аддзялення “Петрыкаў” СУП “Палессе-Аграінвест” маецца шэсць жывёлагадоўчых памяшканняў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы на 1469 месцаў.


Старшыня райвыканкама азнаёміў інспектара з тэхналагічным працэсам вырошчвання маладняку БРЖ. На заканчэнні рабочай паездкі інспектар наведаў дрэваперапрацоўчы комплекс «Ляскавічы». З ходам вытворчасці і функцыянаваннем прадпрыемства інспектара азнаёміў Юрый Апановіч, генеральны дырэктар установы. Аляксандр Стукан агледзеў вытворчыя цэхі, лінію перапрацоўкі драўніны, сушыльнае і гранулявальнае абсталяванне, таксама інспектар цікавіўся аб’ёмамі выпускаемай прадукцыі, рынкамі збыту і перспектывамі пашырэння вытворчасці. Наступны наведаны аб’ект – кацельня, якая працуе на пелетах. Былі прадэманстравны ўзоры кацельнага абсталявання айчыннай вытворчасці, якое працуе на пелетах.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням кадравага забеспячэння, тэхнічнага стану абсталявання і магчымасцям мадэрнізацыі вытворчасці. Юрый Апановіч падкрэсліў, што прадпрыемства працуе стабільна, забяспечвае працоўнымі месцамі жыхароў раёна.
Другі дзень рабочага візіту ў Петрыкаўскі раён інспектара па Гомельскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Стукана быў пазначаны наведваннем шэрагу аб’ектаў, прызваных забяспечыць сацыяльны камфорт, дабрабыт, адпачынак і эканамічнае развіццё раёна.
З самага ранку інспектар знаёміўся з дарожнай інфраструктурай райцэнтра. Аляксандра Анатольевіча цікавілі рамонтныя работы дарожнай сеткі, праведзеныя цягам апошняга года, абвешчанага, як вядома, Годам добраўпарадкавання, наяўнасць парковачных месцаў побач з сацыяльна значнымі аб’ектамі.
Не абышоў увагай інспектар надзённае сезоннае пытанне добраўпарадкавання месцаў адпачынку на гарадскіх пляжах. Цікавіўся прынцыпам арганізацыі дарожнага руху праз паромную пераправу.
Асобнай кропкай у графіку візіту стала наведванне гарадскога парка і краязнаўчага музея. Галоўны захавальнік фондаў краязнаўчага музея Вераніка Сухадолава распавяла гісторыя заснавання і станаўлення мястэчка, яго шлях да статуса райцэнтра. Увазе наведвальнікаў былі прапанаваныя цікавыя экспанаты музея, большасць з якіх рарытэтныя і падараваныя мясцовымі жыхарамі.
У межах рабочага візіту ў Петрыкаўскі раён інспектар па Гомельскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пазнаёміўся з турыстычным патэнцыялам і варыянтамі аказання лячэбна-аздараўленчых паслуг у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Пціч”. Аляксандр Стукан адзначыў высокі ўзровень укамплектаванасці спартыўных аб’ектаў Цэнтра.


Па меркаванні інспектара, ДРАЦ “Пціч” валодае дастатковай базай для якаснага і разнастайнага лячэння і аздараўлення. Да таго ж, жывапіснае месца, у якім ён знаходзіцца, дадае станоўчых эмоцый і сіл для прыемнага адпачынку і хуткага вызнараўлення.
Асобным пунктам рабочага візіту інспектара па Гомельскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на Петрыкаўшчыну стала тэма ўборачнай кампаніі.
Яно і не дзіўна, тэма жніва – надзённая і актуальная для большасці з нас, хто тым ці іншым чынам звязаны з сельскай гаспадаркай.
Інспектар наведаў зернятокі сельгаспрадпрыемстваў, ацаніў аб’ёмы і якасць дапрацоўкі збожжа. Цікавіўся работай тэхнікі, нагрузкай на агрэгаты, рамонтнымі работамі ў мехмайстэрнях, а таксама забяспечанасцю кадрамі.
– Раёну варта паскарацца ў пытанні ўборачнай. Пасля працяглых праліўных дажджоў усталявалася спякотнае надвор’е – зерне паспявае і пераспявае вельмі хутка. Каб не страціць ураджай – варта паскарацца, пазначыў інспектар.
Аляксандр Анатольевіч наведаў таварныя і малочна-таварныя комплексы ў аддзяленнях ААТ “Пціч-Агра”, “Чалюшчавічы”, “Навасёлкі”, дзе вывучаў пытанні ўтрымання пагалоўя буйной рагатай жывёлы, рацыёну і якасці кармоў, прываг і надоўяў, а таксама ўзнаўлення пагалоўя.

Марыя ТАМКО, Галіна КАЗАК.
Фота аўтараў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о