Акцыя “Збяром партфель першакласніку” крочыць па краіне. У межах візіту на Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ўручыла партфель будучаму першакласніку гарадской гімназіі Сяргею Бажку.
Хлопчык выхоўваецца ў шматдзетнай сям’і і, як прызнаўся дарослым, з вялікім нецярпеннем чакае першага верасня, каб стаць вучнем.
Святлана Уладзіміраўна, уручаючы ранец са школьнымі прыладамі, пазначыла, што будучаму першакласніку пашчасціла стаць навучэнцам самай тытулаванай установы адукацыі раёна і пажадала хлопчыку лёгкай вучобы і неспатольнай прагі да новых ведаў.
Сярожа – малодшы з чатырох дзяцей, што выхоўваюцца ў сям’і і, па словах матулі, да школы ён рыхтаваўся сур’ёзна: ужо мае першасныя навыкі пісьма і чытання.
Пажадаем першакласніку Сяргею пранесці любоў да ведаў і новых адкрыццяў праз усе гады навучання, знайсці сапраўдных сяброў і абавязкова пакарыць не адну алімпіядную, творчую ці спартыўную вяршыню.
Галіна КАЗАК,
фота аўтара.
Оставить комментарий