Неабачлівасць уразлівых удзельнікаў дарожнага руху часцяком прыводзіць да несуцяшальных наступстваў. Па-ранейшаму асноўнай прычынай гібелі людзей на дарогах застаюцца наезды на ўразлівых удзельнікаў руху ў цёмны час сутак, пры гэтым, у большасці выпадкаў, пацярпелыя не былі абазначаны святловяртальнымі элементамі.

Часцей за ўсё ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху пераходзяць праезную частку на забараняючы сігнал святлафора або ў неўстаноўленым месцы, перавышаюць хуткасць пры перамяшчэнні на сродках персанальнай мабільнасці, выязджаюць на веласіпедзе на дарогу на высокай хуткасці, рухаюцца па праезнай частцы пры наяўнасці
тратуара, узбочыны або пешаходнай дарожкі. Нярэдкія выпадкі, калі гэтыя парушэнні суправаджаюцца яшчэ і алкагольным ап’яненнем!
Варта ведаць, што за парушэнне ПДР уразлівы ўдзельнік дарожнага руху можа несці адміністрацыйную адказнасць па частцы 1 артыкула 18.20, які прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 3 базавых велічынь. Калі ж правапарушэнне здзейснена ў стане алкагольнага ап’янення, штраф будзе складаць ужо да 5 базавых велічынь.

Вось некалькі простых правілаў, якія дапамогуць пазбегнуць бяды. Калі вы рухаецеся на сродку персанальнай мабільнасці, выбірайце для праезду бяспечныя ўчасткі, выкарыстоўвайце абарончую экіпіроўку і святловяртальныя элементы, трымайце дыстанцыю да аб’ектаў на сваім шляху і бяспечную хуткасць. Лепей адмовіцца ад руху па ўчастках з умовамі недастатковай бачнасці, з абмежаванай прасторай, з вялікай колькасцю людзей ці істотнай колькасцю абмежаванняў і перашкод.
Не карыстайцеся гаджэтамі ў час руху і памятайце, што катэгарычна забаронена рухацца на сродках персанальнай мабільнасці і ў стане ап’янення.
Веласіпедысты абавязаны перасякаць праезную частку дарогі па веласіпедным пераездзе або веласіпеднай сцежцы, а пры іх адсутнасці – па пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі тратуараў або ўзбочын, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў.
Зараз Правілы дарожнага руху дазваляюць веласіпедыстам не спешвацца, але пры пад’ездзе да перасячэння дарогі ўдзельнікі дарожнага руху абавязаны папярэдне знізіць хуткасць і пераканаўшыся, што выезд на праезную частку дарогі бяспечны – перасякаць дарогу з хуткасцю ідучага пешахода.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о