Сустрэчы давераных асоб кандыдатаў у Прэзідэнты з выбаршчыкамі праходзяць гэтымі днямі па ўсёй краіне.
Раённы цэнтр і гарадскі пасёлак Капаткевічы сёння сталі пляцоўкай для сустрэчы даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты з выбаршчыкамі Петрыкаўшчыны.
У залах устаноў культуры сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў раёна, а таксама выбаршчыкі з ліку людзей пенсійнага ўзросту.
На сустрэчы гаворка ішла пра этапы станаўлення беларускай краіны як суверэннай і незалежнай дзяржавы, спыніліся на поспехах у розных галінах эканомікі, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы за апошнія 30 гадоў. Асаблівая ўвага спікера ў час сустрэчы з выбаршчыкамі была нададзена пытанню нацыянальнай бяспекі і дзяржаўнага суверэнітэту і тым крокам, якія ў гэтым накірунку робіць кандыдат у Прэзідэнты.
Галоўны акцэнт у час сустрэчы быў зроблены на напрамках развіцця краіны, дзякуючы якім мы адчуваем клопат і падтрымку дзяржавы штодня: утульныя і добраўпарадкавання населеныя пункты, годны ўзровень медыцыны і адукацыі, будаўніцтва жылля, бяспека і спакой — усё гэта гарантыі сацыяльна арыентаванай дзяржавы.
Акрэсліў спікер і асноўныя моманты выбарчай праграмы кандыдата на пасаду Прэзідэнта.
Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымасць задаць пытанні і выказаць свае думкі.
Оставить комментарий