У беларускіх школьнікаў пачаліся вясеннія канікулы, якія прадоўжацца тыдзень.
На Петрыкаўшчыне ў час вясенніх канікулаў дзецям і падлеткам традыцыйна ўстановамі сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі прапанаваны розныя формы карыснай занятасці і адпачынку. У раёне працуюць 19 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем для 370 хлопчыкаў і дзяўчынак, праводзяцца мерапрыемствы, звязаныя са спортам і фізічнай актыўнасцю, а таксама з развіццём інтэлектуальных здольнасцей.
Тое што дзецям створаны ўсе ўмовы для адпачынку і аздараўлення карэспандэнты “Петрыкаўскіх навін” упэўніліся наведаўшы аздараўленчы лагер на базе другой гарадской школы.
Разнапланавыя мерапрыемствы прыносяць дзятве радасць, карысць і зарад энергіі.
Оставить комментарий