У Доме жывёлавода гаспадаркі «Запаветы Ільіча» прайшла ўрачыстая сустрэча з нагоды набліжаючагася свята — Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Аграрыям падзякавала дырэктар КСУПа Людміла Гарошка, з віншавальнымі словамі звярнуліся да прысутных старшыня сельвыканкама Сяргей Харланаў і дырэктар Бабуніцкай сярэдняй школы Уладзімір Герасіменка.

Вучні школы і работнікі мясцовай установы культуры падрыхтавалі для працаўнікоў АПК святочную канцэртную праграму.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о