Больш за 230 актыўных і ініцыятыўных прадстаўніц самай масавай жаночай арганізацыі з усёй краіны сабраліся ў мінулую суботу ў Мінску, каб падвесці вынікі года мінулага і зверыць планы на 2025. Мерапрыемства наведала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.

Пасяджэнне праходзіла ў форме дыялогавай пляцоўкі. Як пазначыла ў прывітальнай прамове да ўдзельнікаў сустрэчы старшыня рэспубліканскай грамадскай арганізацыі Вольга Шпілеўская, БСЖ з’яўляецца самай масавай жаночай арганізацыяй краіны і на сённяшні дзень аб’ядноўвае больш за 170 тысяч прадстаўніц розных прафесій і інтарэсаў. Гаворачы аб тэмах, на якіх будзе сканцэнтравана ўвага прадстаўніц БСЖ сёлета, старшыня саюза жанчын назвала захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, умацаванне інстытута сям’і, работу з дзецьмі і жанчынамі, а таксама ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Году добраўпарадкавання.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава пазначыла:
– Захаваць мір і спакой у Беларусі, бачыць і вырашаць кожную праблему, якая датычыцца сям’і і дзяцей, і пры гэтым быць заўсёды разам – такая задача сёння стаіць перад “Беларускім саюзам жанчын”.
Старшыня Савета Рэспублікі таксама адзначыла дзяржаўную важнасць ініцыятыў саюза жанчын, накіраваных у тым ліку на захаванне жаночага здароўя і высокага статусу інстытута сям’і.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о