Старшыня маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў Марыя Тамко дзеліцца ўражаннем ад наведвання выставы «У адзінстве народа – будучыня краіны»:
– Выстава дае ўнікальную магчымасць для землякоў, асабліва для падрастаючага пакалення, глыбей пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай і сучаснымі дасягненнямі нашай краіны. Веданне гісторыі дапамагае зразумець і ацаніць той шлях, які прайшоў наш народ на шляху да сучаснай суверэннай Беларусі і яе дасягненняў.
Экспазіцыя выставы, прысвечаная таму, як наш народ стаў адным цэлым, якім коштам было заваявана адзінства і права жыць. І я як прадстаўнік моладзі, упэўнена: сюды абавязкова трэба прыходзіць падрастаючаму пакаленню, наведваць выставу цэлымі сем’ямі, прыводзіць дзяцей, расказваць ім пра ўсё, што было. Каб ведалі і памяталі. Таксама зусім хутка Беларусь чакае маштабная падзея.
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу, да якога застаецца восем дзён. Нас чакае найважнейшая падзея, дзе мы, беларусы, будзем вызначаць вектар развіцця нашай краіны на гады наперад. І менавіта наша адзінства, наша згуртаванасць, наша агульнае бачанне будучыні стануць тым падмуркам, на якім будзе будавацца новая Беларусь.








Оставить комментарий