Так, запаветны рубеж у тысячу тон перасягнуў экіпаж у складзе камбайнера Яўгенія Міхайлавіча Піскуна і памочніка камбайнера Уладзіслава Мікалаевіча Марціновіча.
Ад райвыканкама начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Кацярына Бекарэвіч уручыла хлебаробам кветкі, лісты Падзякі і грашовыя прэміі.
Не абышла ўвагаю сваіх руплівых працаўнікоў і кіраўнік гаспадаркі. Алена Асадчая са словамі віншавання і падзякі за сумленную працу ўручыла механізатарам Падзякі і прэмію за добрую работу.
Па добрай традыцыі прадстаўнікі палітычнай партыі «Белая Русь» і райарганізацыі БСЖ уручылі героям жніва памятныя падарункі
Оставить комментарий