У час датэрміновага галасавання землякі штодня праяўлялі высокую сацыяльную адказнасць, прыходзячы на выбарчыя ўчасткі калектывамі.
Гэта, без перабольшання, яскравы прыклад таго, як важна кожнаму грамадзяніну ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны і ўносіць свой уклад у будучыню Беларусі.
Па словах работнікаў Петрыкаўскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “Жыткавічыгаз” РВУП “Гомельаблгаз”, яны прыйшлі на ўчасткі для галасавання таму, што хочуць быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, працягваць паспяхова будаваць і планаваць сваё жыццё, будучыню сваіх дзяцей.
– Мы прыйшлі на выбарчы ўчастак, бо нам неабыякава, хто і як будзе кіраваць нашай дзяржавай, прымаць важныя рашэнні, якія датычацца не толькі краіны, але і кожнага яе грамадзяніна, – пазначыў у размове нашаму карэспандэнту намеснік начальніка – галоўны інжынер Мікалай Алейнік.
Землякі разумеюць, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца важнейшай палітычнай падзеяй у жыцці краіны, таму і выбіраюць сэрцам, галасуючы за незалежную і квітнеючую Беларусь!
Галіна КАЗАК, фота аўтара.
Оставить комментарий