У Петрыкаўскім раённым цэнтры турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі прайшоў тыдзень нулявога траўматызму.Тыдзень бяспекі ў цэнтры турызму.

Ва ўсіх аб’яднаннях па інтарэсах былі праведзены “хвілінкі бяспекі” на якіх вучні ўдасканалілі свае веды і навыкі па бяспечных паводзінах. Для дзяцей была арганізавана захапляльная гульня “Выратавальнікі”, дзе яны замацавалі веды і практычныя навыкі аказання першай дапамогі. Вучні прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама вывучалі неабходныя дзеянні ў экстраных сітуацыях. Юныя “выратавальнікі” практыкавалі накладанне павязак, перанос пацярпелых і іншыя неабходныя ў час аказання дапамогі навыкі.

Падводзячы вынікі, можна смела сказаць, што правядзенне тыдня нулявога траўматызму стала адметнай падзеяй для ўдзельнікаў усіх аб’яднанняў. Дзецям не толькі ўдалося весела і з карысцю правесці час, але і засвоіць важныя ўменні, якія могуць спатрэбіцца ў складаных жыццёвых сітуацыях. Дзякуючы такой рознабаковай праграме, хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі веды па бяспечных паводзінах, пазнаёміліся з цікавымі этнаграфічнымі традыцыямі, пашырылі кругагляд у сферы краязнаўства.

 Вольга Ладнова, педагог-арганізатар ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о