Тут купацца забаронена!

0
429

Бяспека на вадаёмах – гэта адзін з самых важных аспектаў, якія трэба ўлічваць пры любым варыянце баўлення вольнага часу на вадзе: купанне, рыбалка і адпачынак на беразе вадаёма. Вада можа быць небяспечнай, асабліва для тых, хто не ведае ці ігнаруе нават самыя элементарныя правілы бяспекі.

Забароненае месца для купання – гэта смяротная небяспека
29 чэрвеня ў штучным вадаёме ў Светлагорску выратаваны 16-гадовы падлетак. Непаўналетні адпачываў у кампаніі сяброў і вырашыў пакупацца ў непрызначаным для гэтага месцы. Знаходзячыся на адлегласці больш за 20 метраў ад берага, ён пачаў тануць. На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі МНС.

Перавярнуліся і пачалі тануць
Адпачываючы на вадзе, ні ў якім разе нельга забываць пра асцярожнасць.
30 чэрвеня паступіла паведамленне, што на рацэ Іпуць у горадзе Добрушы, на гарадскім пляжы работнікамі ТВВод выратаваны трое чалавек. Падчас разбору ўстаноўлена, што ў 16:36 група людзей у час катання на катамаране перавярнулася і пачала тануць. Работнікі ТВВод з выкарыстаннем катэра дасталі з вады, за 30 метраў ад берага, і даставілі людзей на бераг.
Не разлічыў сілы і пачаў тануць
Лета – самая любімая пара дзяцей і падлеткаў. Яны часам паводзяць сябе занадта бестурботна і самаўпэўнена, не адчуваючы ніякай небяспекі. Бацькі павінны разумець, што, колькі б ні было гадоў дзіцяці, будзь ён дашкольнікам ці навучэнцам, ён не павінен знаходзіцца каля вады без нагляду дарослых. І менавіта бацькі абавязаны пагаварыць з дзецьмі пра ўсё, што можа адбыцца, папярэдзіць пра небяспеку і растлумачыць наступствы.
1 ліпеня ў 19:27 паступіла паведамленне пра выратаванне работнікамі ТВВод, на гарадскім пляжы на рацэ Сож у Гомелі, падлетка 2009 года нараджэння, які пры купанні не разлічыў сілы і пачаў тануць. Падлетак не пацярпеў.

Што трэба ведаць, адпраў-ляючыся на вадаём?
Перад тым, як адправіцца на вадаём, трэба пераканацца, што вы ведаеце правілы бяспекі на вадзе.
1. Неабходна купацца толькі на абсталяваных пляжах. У незнаёмых вадаёмах дно можа несці небяспеку ў выглядзе пабітага шкла, карчоў, металічных прутоў і іншага смецця.
2. Нельга купацца ў забалочаных месцах і там, дзе ёсць ціна і багавінне. Лепш за ўсё выбіраць вадаёмы з пяшчаным дном.
3. Старайцеся не плаваць у адзіночку. Сябар ці таварыш зможа дапамагчы ў выпадку неабходнасці.
4. Не заплывайце за буйкі, старайцеся трымацца бліжэй да берага.
5. Ніколі не купайцеся падчас навальніцы. Гэта небяспечна для жыцця.
6. Забараняецца прыгаць у ваду з вялікай вышыні, а таксама з лодак, кацераў, пірсаў і іншых аб’ектаў, не прыстасаваных для гэтых мэт. Гэта можа прывесці да траўм і пераломаў.
7. Строга забараняецца купацца ў стане алкагольнага ап’янення ці наркатычнага ўздзеяння. Гэта павялічвае рызыку няшчаснага выпадку.

Сяргей ШАМРА,
інспектар прапаганды РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о