Напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь спартыўная зала ўстановы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна” стала пляцоўкай правядзення турніру па валейболе сярод мужчынскіх каманд, прысвечанага святу мужных, моцных і адважных.

Аматары здаровага ладу жыцця і спорту Петрыкаўшычы прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку, спартыўны энтузіязм і волю да перамогі. Спаборніцтвы традыцыйна пачаліся з урачыстай часткі, дзе прагучалі словы падзякі ў адрас абаронцаў Айчыны. У час турніру балельшчыкі актыўна падтрымлівалі каманды, што стварала неверагодную атмасферу адзінства і згуртаванасці. Кожная падача, кожны блок, кожнае выніковае трапленне выклікалі буру эмоцый. Гульня выдалася напружанай і захапляльнай. Усе каманды годна змагаліся за перамогу.
У турніры прынялі ўдзел шэсць валейбольных дружын Петрыкаўшчыны: ВК “Рысь”, Сярэдняя школа №1, зборная каманда “Брынёў”, “Капцэвіцкая сярэдняя школа”, РАУС і Петрыкаўскі лясгас.
Валейбалісты каманды “Рысь” сталі пераможцамі турніру, другое месца за камандай першай гарадской школы і “бронза” – за валейбалістамі з Брынёва.
Дзень абаронцаў Айчыны для ўдзельнікаў спаборніцтва прайшоў у духу здаровага ладу жыцця. А спорт, як мы ведаем, здольны натхняць, аб’ядноўваць і рабіць наша жыццё больш яркім.

Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну Турнір вызначыў лепшую валейбольную дружыну

 

Марыя ТАМКО,
фота з архіва “ДЮСШ”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о