Турнір спартыўных інтэлектуалаў

0
246

Ініцыіраваная Прэзідэнтам акцыя “Ад усёй душы”, накіраваная на падтрымку людзей паважанага веку, атрымала шырокі размах у кожным куточку нашай краіны. Гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў душэўных размовах за кубкам гарбаты, песнях пад елачкай, спартыўных мерапрыемствах па інтарэсах, якія ў нашым раёне сталі нязменным атрыбутам навагадніх святаў для ветэранаў спорту і фізічнай культуры.

Турнір спартыўных інтэлектуалаў

Такі клопат пра людзей старэйшага пакалення гаворыць аб пераемнасці моладзі, неабыякавасці работнікаў дзяржаўных органаў і гатоўнасці захоўваць агульначалавечыя каштоўнасці. Акцыя, што немалаважна, шырока асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі, у тэле- і радыёэфірах.
У мінулыя выхадныя для сваіх ветэранаў спартыўнае мерапрыемства ў межах рэспубліканскай акцыі арганізавалі работнікі спартыўнай галіны раёна. У фізкультурна-аздараўленчым зале райцэнтра прайшлі спаборніцтвы па шашках і шахматах сярод мужчын і жанчын. 14 спартсменаў-ветэранаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Самы старэйшы ўдзельнік спаборніцтваў сёлета адзначыць 80-гадовы юбілей.
Па выніках спаборніцтваў у аб’яднаных па нейкіх прычынах у гэты дзень дысцыплінах, перамогу святкавалі: у мужчын – Сяргей Шпак, Юрый Юніцкі і Мікалай Жукоўскі. Сярод жанчын перамога ў гэты дзень скарылася Раісе Будзіловіч, другой была Людміла Зубар і трэцяй – Таццяна Рог. Віншуем паважаных спартыўных інтэлектуалаў са стажам! Усім здароўя і новых спартыўных перамог!
Словы ўдзячнасці – Жану Дубіну і Юрыю Грэнку за прафесіяналізм і падтрымку.

Турнір спартыўных інтэлектуалаў Турнір спартыўных інтэлектуалаў Турнір спартыўных інтэлектуалаў Турнір спартыўных інтэлектуалаў Турнір спартыўных інтэлектуалаў

Аляксей КАЮКАЛА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о