Цёплая і душэўная акцыя «Матуліны пірагі» прайшла сёння на Петрыкаўшчыне

0
334

У дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы БСЖ раёна уручылі супрацоўнікам РАНС , якія ў гэты святочны дзень на баявым дзяжурстве, смачныя пірагі. Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька ад імя райвыканкама і сябе асабіста павіншавала агняборцаў са святам: — Дзякуючы вашай складанай і цяжкай працы мы ўсе жывём спакойна, будуем планы і ведаем — ім суджана будзе збыцца! Вас, мужных, рашучых і моцных мужчын, мы вельмі шануем і паважаем. І заўсёды будзем ганарыцца вамі! Лідар жаночага руху раёна Галіна Казак выказала ад усіх маці і жанчын раёна падзяку людзям у пагонах за іх няпростую, напружаную, нярэдка небяспечную службу па ахове нашага жыцця ад надзвычайных сітуацый. Пачастункі, якія былі паднесены асабістаму складу РАНС, не толькі падсаладзілі святочны дзень агняборцаў, але і напоўнілі яго цяплом, клопатам і дадатковай энергіяй.

Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о