Падчас канікул можна не толькі адпачываць, але і атрымліваць шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Так, для старшакласнікаў Бабуніцкай сярэдняй школы, якія адпачываюць у турыстычным лагеры “Юны краязнаўца”, бібліятэкарам Бабуніцкай сельскай бібліятэкі удзелам сумесна з дырэктарам школы Уладзімірам Герасіменкам была праведзена прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікоў БНТУ Мікалая Беразоўскага, прафесара кафедры “горныя машыны”, ураджэнца вёскі Старына Петрыкаўскага раёна і дацэнта кафедры “матэматычныя метады ў будаўніцтве” Наталлі Воранавай з мэтай папулярызацыі інжынернай адукацыі. Навучэнцам школы была прапанавана інфармацыя аб Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, разнастайнасці яго факультэтаў і спецыяльнасцей, а таксама з умовамі, магчымасцямі паступлення і навучання ў БНТУ, далейшымі перспектывамі.
У час сустрэчы юнакі і дзяўчаты пашырылі свае веды аб прафесіі гарнякоў, даведаліся аб патрабаваннях і асобасных якасцях, неабходных для той ці іншай прафесіі, значнасці і важнасці прафесійнага самавызначэння ў сучасным свеце. Госці акцэнтавалі ўвагу старшакласнікаў на асаблівасцях атрымання інжынернай адукацыі, характэрных рысах інжынернай прафесіі, асабістых якасцях, неабходных для яе атрымання.
Напрыканцы сустрэчы дзеці атрымалі адказы на цікавячыя пытанні.
Пажадаем усім рабятам зарыентавацца ў свеце прафесій, каб у далейшым вызначыцца і зрабіць правільны выбар. Сёлета навучэнец Бабуніцкай сярэдняй школы Мікалай Кароль стаў студэнтам БНТУ. Пажадаем поспехаў у вучобе і атрыманні прафесіі!
Важна памятаць, што выбар прафесіі – гэта асабістае рашэнне, якое павінна прыносіць задавальненне і адпавядаць вашым мэтам і каштоўнасцям.

Наталля Стракач, бібліятэкар
Бабуніцкай сельскай бібліятэкі. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о