Трывожны сігнал з вуліцы Карла Маркса

0
869

Трывожны сігнал з вуліцы Карла МарксаУ чат-бот “Петрыкаўскіх навін” звярнуўся неабыякавы падпісчык.

Жыхар Петрыкава даслаў фота-здымак аўтобуснага прыпынку па вуліцы Карла Маркса, на адной з бакавін якой утварылася вялікая трэшчына. Дадзенае пашкоджанне стварае непрывабны выгляд і сведчыць пра недастатковую ўвагу адказных службаў да пытанняў добраўпарадкавання. Калі не замяніць пашкоджаны ўчастак зараз, то праз кароткі адрэзак часу замяняць патрэбна будзе ўсю бакавіну.
Не трэба выключаць і той факт, што сітуацыя нясе патэнцыйную пагрозу для бяспекі грамадзян. Вострыя краі могуць стаць прычынай траўмы.
Мы чакаем адпаведных дзеянняў ад адказных службаў па дадзенай сітуацыі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о