Газета – гэта крыніца праўдзівай, аператыўнай, цікавай і карыснай інфармацыі.
Газета – гэта свайго роду масток паміж дзяржаўнай уладай і грамадствам. Чытаеце дзяржаўнае выданне = шануеце і паважаеце наш дзяржаўны ўклад.
Газета – гэта не толькі друкаваная версія, але таксама інтэрнэт-пляцоўкі. Мы ёсць ва ўсіх сацыяльных сетках і папулярных месэнджарах. Зручна, ці не праўда? (прычым, бясплатна).
Газета – гэта магчымасць бачыць вынік сваёй працы. Усё, што робіцца рукамі і розумамі петрыкаўчан, знаходзіць адлюстраванне ў прэсе. Давайце не будзем сціплымі – пра нас павінны ведаць.
Газета – гэта крыніца выверанай і патрэбнай інфармацыі ў рэжыме 24/7. Пагадзіцеся, цікава за кубачкам кавы пагартаць наш Тэлеграм і даведацца, што адбываецца?
Газета – гэта магчымасць папоўніць свой сямейны архіў унікальнымі фатаграфіямі і відэа. Прыемна ж убачыць свайго блізкага ў стужцы навін і спампаваць для сябе фота?
Газета – гэта магчымасць зачыняць свае “хацелкі”. Тут можна выказаць падзяку, размясціць віншаванне, інфармацыю аб вакансіях, а яшчэ апублікаваць важныя паведамленні ад службаў прафілактыкі!
Газета – гэта выбар на карысць правільнай інфармацыі. Уявіце, калі б не было дзяржаўнага выдання, што б вы чыталі? Нават страшна падумаць…
Газета – гэта стабільнасць і захаванасць. Сеткі – гэта вядома добра, але яны ж віртуальныя.
“ПЕТРЫКАЎСКІЯ НАВІНЫ” – ГЭТА ЎСЕ МЫ! БО ТАК МЫ ПІШАМ ГІСТОРЫЮ НАШАЙ МАЛОЙ РАДЗІМЫ!
Оставить комментарий