Яно і зразумела: могілкі — месца памяці і смутку перад светлым вобразам памерлых родных і блізкіх, таму падтрыманне належнага парадку на іх тэрыторыі — наш агульны абавязак.
— На Петрыкаўшчыне 96 грамадзянскіх могілак. Так, іх абслугоўваннем на сённяшні дзень займаюцца работнікі райжылкамгасу, аднак мясцовая ўлада не толькі трымае на кантролі пытанне належнага ўтрымання тэрыторыі, аднак актыўна ўдзельнічае ў навядзенні парадку пасля разгулу стыхіі.
Сёння на тэрыторыі ўсіх 16 сельскіх Саветаў ідзе актыўная работа па выдаленні пашкоджаных ураганным ветрам дрэў, вывазцы парубачных рэшткаў. Работнікі сельвыканкамаў, мясцовыя жыхары працуюць на ўхіленні наступстваў ўраганнага ветру. Істотную дапамогу мясцовай уладзе аказваюць супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, райжылкамунгасу, лясгасу, — пазначыў у размове нашаму карэспандэнту старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер.
Кіпіць работа ў аграгарадку Навасёлкі і ў вёсцы Міцуры.
Оставить комментарий