Па інфармацыі тэлеграм-канала прамысловага гіганта Беларусі, за 10 месяцаў бягучага года вытворчы ўчастак рамонтна-механічнага цэху ў Петрыкаве вырабіў 11525 ролікаў для падраздзяленняў Беларуськалія. Забяспечана поўная загрузка тэхналагічнага абсталявання.

Тэхналагічнае абсталяванне працуе з поўнай загрузкай

Нагадаем, участак працуе з верасня 2023 года, вырабляючы палімерныя ролікі істужачных канвеераў па поўным тэхналагічным цыкле.

Што да іншых вытворчых навін Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”, то ў  лістападзе на рудніку гарнякі падземнага горнага ўчастка №2 (начальнік участка Аляксандр Варашкевіч) прыступілі да работ па дэмантажы абсталявання лавы №8-2 пасля адпрацоўкі 1-га паўднёва-заходняга выемкавага слупа.

Тэхналагічнае абсталяванне працуе з поўнай загрузкай

Пад кіраўніцтвам брыгадзіра Андрэя Галамакі вядуцца работы па мантажы абсталявання на 1-ым паўночна-заходнім выемачным слупе. Адпрацоўка будзе праводзіцца механізаваным комплексам SL-300/550. Даўжыня слупа складзе 1406,8 метраў, даўжыня лавы – 256 метраў.

Работы па наладцы і запуску лавы, як паведамляе інтэрнет-крыніца, плануюць завяршыць у першай дэкадзе наступнага года.

Галіна КАЗАК,

па матэрыялах тэлеграм-канала ААТ “Беларуськалій”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о