Фінальным акордам Калядных свят, стала выступленне навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава” па матывах рускай народнай казкі “Марозка”.

Падчас мерапрыемства юныя артысты не толькі паказалі свае акцёрскія таленты, але і перадалі гледачам важнае пасланне аб неабходнасці захавання прынцыпаў маралі, добрасумленнасці і павагі да бліжняга. Казка вучыць нас дабрыні і справядлівасці, вучыць цешыцца і гараваць разам з героямі, карае прагных, а добрыя, пакорлівыя заўсёды стануць жыць-пажываць, гора не ведаць.
Гледачы з цікавасцю сачылі за дзеяннем, захапляліся прафесіяналізмам выканання і натхняліся ўрокамі, якія яны засвоілі з п’есы.
Пасля выступлення юных артыстаў, з прывітальным словам да навучэнцаў і педагогаў школы звярнуўся настаяцель храма Узнясення Гасподняга протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, які павіншаваў усіх з Ражством Хрыстовым, правёў гутарку з удзельнікамі пра важнасць духоўна-маральнага развіцця, пра тое, якія каштоўнасці падтрымлівае Праваслаўе, як навучэнцы могуць праявіць іх у сваім паўсядзённым жыцці.
Варта адзначыць, што духоўна-маральнае выхаванне ва ўстановах адукацыі, з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў працэсу навучання і выхавання. Яно дапамагае фарміраваць светапогляд, спрыяе развіццю маральных якасцяў вучняў.

“Тэатральныя цуды:  калядны спектакль у праваслаўнай традыцыі” “Тэатральныя цуды:  калядны спектакль у праваслаўнай традыцыі” “Тэатральныя цуды:  калядны спектакль у праваслаўнай традыцыі” “Тэатральныя цуды:  калядны спектакль у праваслаўнай традыцыі” “Тэатральныя цуды:  калядны спектакль у праваслаўнай традыцыі”

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о