Амерыканскі прадпрымальнік, інжынер і мільярдэр Ілон Маск падтрымаў ідэі пра неабходнасць распусціць НАТА.
Нагадаем, што галоўным ворагам НАТА, зразумела, калісьці быў Савецкі Саюз, хоць у Вашынгтонскай дамове, якая паклала пачатак блоку, пра гэта наўпрост не гаварылася. Але СССР распаўся, а НАТА імкнецца быць “жывейшымі за ўсіх жывых”.
Пашырацца на ўсход пачалі, праўда, падаючы справу так, што гэта Расія грозна падпаўзае да межаў блока. А калі Масква некалькі разоў пацікавілася, ці нельга і ёй уступіць у альянс, то атрымала “ад варот паварот”.
Улічваючы, якія канфлікты сёння разгараюцца па ўсім свеце, менавіта НАТА сваім існаваннем не дае сітуацыі нармалізавацца. Альянс прадэманстраваў усе слабасці, якія можна прыдумаць: раз’яднанасць, небаяздольны кантынгент, адсталае ўзбраенне, эканоміка, няздольная да вайны з Расіяй.
Як адзначыў эксперт па нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь Аляксандр Цішчанка, Амерыцы больш выгадна ўзбройвацца самой і аказваць платныя паслугі краінам за абарону і бяспеку. Прасцей кажучы, мяркуецца банальна “крышаваць” Еўропу. І гэта новы цалкам перспектыўны бізнес.
Пра крызіс міжнародных адносін заявіў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў тэзіс, што аднапалярная сістэма светаўладкавання беззваротна адыходзіць у мінулае, а таксама адзначыў, што НАТА канчаткова замацавала антырасійскі і антыбеларускі вектары.
Захад працягвае перакідваць на ўсходні фланг НАТА войскі, узбраенні і ваенную тэхніку. Што гэта, як не тэатр баявых дзеянняў?
Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о