Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, з 26 лістапада да 6 снежня на тэрыторыі раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваных на папярэджанне і недапушчэнне ДТЗ і правілаў перавозкі пасажыраў вадзіцелямі аўтамабіляў-таксі.
Маршрутнае таксі зручны і танны спосаб перамяшчэння па горадзе. Але, на жаль, вадзіцелі нярэдка грэбуюць не толькі сваёй бяспекай, але і бяспекай пасажыраў, наўмысна парушаючы Правілы дарожнага руху.
У асноўным, парушэнні ПДР тычацца праезду на забараняючы сігнал святлафора, перавозкі пасажыраў звыш колькасці ўсталяваных месцаў, пасадкі-высадкі пасажыраў па-за прыпынкам і перавышэння хуткасных рэжымаў і невыканання правілаў абгону. Сур’ёзную заклапочанасць выклікае і выкарыстанне мабільнай сувязі падчас руху вадзіцелямі таксі.
Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць кіроўцаў маршрутных і легкавых таксі не грэбаваць Правіламі дарожнага руху і забяспечваць належную бяспеку сваіх пасажыраў. Пасажыры таксама павінны памятаць пра сваю бяспеку, не ставячы сябе пад пагрозу, намагаючыся дабрацца да пункту прызначэння любым чынам.
Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий