На гэтым тыдні прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў краіны “Syper ПРОФІ-2024”.
Пяцёра землякоў, з ліку лідараў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці, прэзентавалі сябе і сваю арганізацыю са сцэны раённага Дома культуры. Гэта старшы дыспетчар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама Карына Маскаленка, галоўны захавальнік фондаў ДУК “Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей” Вераніка Сухадолава, юрыскансульт ДУ “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” Уладзіслаў Пятрунін, настаўнік біялогіі ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава” Юлія Ліпская, майстар лесу Петрыкаўскага даследча-вытворчага лясніцтва Петрыкаўскага лясгасу Дзіяна Драгун, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага РАНС Сяргей Шамра і настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Петрыкава” Лідзія Дубіна.
Падрыхтаваныя відэаролікі далі адказ на галоўнае пытанне “чаму мая прафесія самая лепшая” і ў поўнай меры раскрылі асобу канкурсантаў. Так, усе яны творчыя, актыўныя і ініцыятыўныя, па добраму амбіцыйныя і захопленыя абранай прафесіяй.
Старшыня журы Святлана Блінец падзякавала ўсім удзельнікам за годнае выступленне і ад раённага аддзялення грамадскай арганізацыі “Белая Русь” уручыла прыемны бонус – сертыфікаты.
Аднак любы конкурс мае сваіх пераможцаў. Так, сёлета Петрыкаўшчыну на абласным этапе прадставяць Карына Маскаленка ў намінацыі “Syper ПРОФІ-2024 у сферы аграпрамысловага комплексу” і Вераніка Сухадолава ў намінацыі “Syper ПРОФІ-2024 у сферы культуры”. Пажадаем зямлячкам не проста ўдачы, а перамогі!
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий