Сёння Петрыкаўскі раён з рабочым візітам наведалі Упраўляючы справамі прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. У цэнтры ўвагі прадстаўнікоў улады – пытанні работы і развіцця аграрнага сектара.
З работай сельскагаспадарчай галіны раёна кіраўніка вобласці прысутных пазнаёміў старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Верамееў у час наведвання таварнай фермы “Турок” СУП “Палессе-Аграінвест.
На ферме, на сённяшні дзень утрымліваецца 1513 галоў буйной рагатай жывёлы. У час наведвання аб’екта прысутныя азнаёміліся з тэхналагічным працэсам гадоўлі маладняку.
У склад таварнай фермы ўваходзяць шэсць бяспрывязных жывёлагадоўчых памяшканняў для вырошчвання маладняку і асемянення цялушак, навес для клетак-домікаў. Тэхналогія вырошчвання прадугледжвае ўтрыманне маладняку з 21 дня: бычкі да 6-ці месячнага ўзросту – сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе не менш за адзін кілаграм. У далейшым перамяшчаюцца на адкормачныя аб’екты арганізацыі. Цялушачкі да пераводу ў групу нецелей – сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе за перыяд вырошчвання не менш за 800 грам. Асемяненне – ва ўзросце 14 месяцаў, перавод у старэйшую групу ва ўзросце 18 месяцаў з далейшым перамяшчэннем на пяць малочнатаварных аб’ектаў прадпрыемства.
Кіраўнік райвыканкама праінфармаваў прысутных па пытанні эфектыўнасці работы сельгаспрадпрыемства, якое з 2010 года – год яго ўтварэння, на пастаяннай аснове дэманструе тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Было адзначана, што сярэднемесячная заработная плата работнікаў фермы – больш за дзве тысячы беларускіх рублёў.
Оставить комментарий