Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў

0
686

У Рэспубліцы Беларусь прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў застаецца нязменным.

Амаль у кожным населеным пункце нашай рэспублікі ёсць вуліцы, названыя ў гонар салдат, навучальныя ўстановы, дзе вучыліся воіны-інтэрнацыяналісты. Іх імёны ўвекавечаны на абелісках і помніках.

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і з нагоды 35-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў гарадскім парку прайшоў мітынг. Аддаць даніну павагі землякам, якія годна выканалі свой грамадзянскі абавязак, прыйшлі іх аднапалчане, родныя, прадстаўнікі працоўных калектываў, кіраўнікі выканаўчай улады раёна.

З прамовай выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, які падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за іх мужнасць і стойкасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю, сілу духу, прыхільнасць дабру і справядлівасці.

– Сёння спаўняецца 35 гадоў, як апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар’і пад Тэрмезам. Аднак памяць аб вайне па-ранейшаму адклікаецца болем у сэрцах матуль, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дадому “грузам-200”.
З 3023 рабят, якія вярнуліся ў Гомельскую вобласць з Афганістана, больш за 600 узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Сярод іх – 27 ураджэнцаў нашага раёна.

На нашым мітынгу прысутнічае маладое пакаленне, на якое мы ўскладаем вялікія надзеі. Сучасную моладзь аб’ядноўвае любоў да сваёй вялікай і малой радзімы. Прыкладам таго з’яўляецца іх удзел у патрыятычных акцыях. Вельмі важна, каб сённяшняе пакаленне будучых салдат нашай Айчыны працягвала эстафету мужнасці, – сказаў кіраўнік раёна.

Аляксандр Васільевіч пажадаў усім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту. Гонар і слава – воінам-інтэрнацыяналістам.

Пра важнасць захавання памяці пра подзвіг салдат распавёў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, падпалкоўнік у запасе Мікалай Жукоўскі:

– Прайшло 35 гадоў з дня вываду войска з Афганістана. Салдаты нашага раёна з гонарам выканалі інтэрнацыянальны абавязак перад Радзімай, праявілі мужнасць і гераізм. Кожны з нас павінен выхоўваць у маладога пакалення такія пачуцці як братэрства, патрыятызм, адданасць Радзіме.

Першы сакратар Петрыкаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі Дар’я Туравец ад імя маладога пакалення выказала словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам:

– Прайшло не мала часу як скончылася Афганская вайна для савецкіх воінаў, але рэха тых падзей і сёння закранае кожнага з нас.
Актывісты ГА ”БРСМ” усклалі кветкі да помніка загінулых і запалілі лампадкі ў іх памяць.

Ускладаннем кветак і хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць удзельнікаў афганскіх падзей.
Мерапрыемствы, прысвечаныя 35-й гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, працягнуў святочны канцэрт у раённым Доме культуры, у якім прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты і мясцовыя артысты.

Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў Беларусь памятае і шануе сваіх сыноў
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о