Па добрай шматгадовай традыцыі ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» напярэдадні Новага года прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў Петрыкаўшчыны завіталі з навагоднім падарункамі да дзетак, якія гэтымі святочнымі днямі знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.
Лідары раённага аддзялення палітычнай партыі «Белая Русь», раённых арганізацый БРСМ, «Белая Русь» і «Беларускага саюза жанчын», дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Петрыкаўскім раёне парадавалі маленькіх петрыкаўчан салодкімі падарункамі. Не застаўся без увагі і медыцынскі персанал аддзялення — падарунак ад «Белдзяржстраху» медыкам ўручыла дырэктар прадстаўніцтва Паліна Бельская.








Оставить комментарий