Святочны настрой ад лясгаса

Нягледзячы на тое, што каляндарная зіма яшчэ трымае свае пазіцыі, у гадавальніку Петрыкаўскага лясгаса пануе сапраўдны вясновы настрой. Тут, пад чулым наглядам работнікаў галіны, адзін за адным распускаюцца яркія бутоны цюльпанаў, – прадвеснікаў доўгачаканых вясновых свят.

Святочны настрой ад лясгасаКветкавая палітра: ад класікі да экзотыкі

У гэтым сезоне плануецца рэалізаваць больш за 10 тысяч цюльпанаў 20-ці гатункаў: ад далікатных белых і сонечных жоўтых да насычаных чырвоных і вытанчаных фіялетавых. Першыя кветкі, самыя нецярплівыя, ужо распусціліся.
– Заквітнела “Лалібэлла” з яе непаўторнымі чырвонымі кветкамі, а следам раскрывае свае бутоны фіялетавы “Лаптоп». У гэтым сезоне мы пастараліся максімальна пашырыць наш асартымент. Калі раней было пяць гатункаў, то зараз іх цэлых 20, – дзеліцца навінамі Юлія Макарэцкая, начальнік гадавальніка. – Сярод навінак – сорт з піёнавіднымі бутонамі (на фота), а таксама эфектныя чырвоныя і сонечныя жоўтыя з белай аблямоўкай.
Па словах суразмоўцы, можна прыехаць прама ў гадавальнік, выбраць упадабаныя цюльпаны і купіць іх на месцы.

Святочны настрой ад лясгасаСакрэты майстэрства

У гадавальніку строга захоўваюць тэхналогію вырошчвання кветак: да градак падведзена спецыяльная кропельная сістэма паліву, уносяцца неабходныя ўгнаенні. Вырошчванне цюльпанаў патрабуе асаблівых умоў. Як адзначыла Юлія Уладзіміраўна, расліна не любіць як вялікага цяпла, так і маразоў, таму ў гадавальніку падтрымліваецца спецыяльная тэмпература. Бутоны абараняюцца ад залішняга сонца. Менавіта дзякуючы гэтаму, першыя кветкі ўжо цешаць вока. Па назіраннях спецыялістаў, традыцыйна самымі папулярнымі застаюцца класічныя белыя, чырвоныя і жоўтыя цюльпаны.

Святочны настрой ад лясгасаДаступнасць і папулярнасць

Петрыкаўскі лясгас займаецца вырошчваннем цюльпанаў ужо другі год, і попыт на кветкі нязменна высокі.
– У мінулым годзе заключалі дагаворы з прадпрыемствамі, якія куплялі кветкі для віншавання сваіх калег, а таксама актыўна супрацоўнічалі з гандлёвымі кропкамі ў Петрыкаве, – распавяла Юлія Уладзіміраўна.
Спяшайцеся, цюльпаны ўжо гатовыя адправіцца да сваіх адрасатаў. Прыемным бонусам з’яўляецца тое, што кошт кветак радуе сваёй даступнасцю.

Святочны настрой ад лясгаса

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о