Святлана Сянько: свой выбар аддала за стабільную будучыню нашай краіны

0
153

Святлана Сянько: свой выбар аддала за стабільную будучыню нашай краіны

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшла на выбарчы ўчастак № 3, каб аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
— Я скарысталася законным канстытуцыйным правам аб датэрміновым галасаванні і прагаласавала сёння.
Свой выбар аддала за стабільную будучыню нашай краіны. Нам ўсім, як ніколі важна, каб кожны, хто мае права галасаваць, прыйшоў на выбарчы ўчастак. Важны кожны голас — гэта ўклад у агульную скарбонку нашай будучыні і далейшага росквіту роднай Беларусі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о