Сёння ў рамках свайго візіту на Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько сустрэлася з працоўным калектывам КДУПМС “Петрыкаўскае ПМС”. Асноўная тэма сустрэчы – “80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”.
– Гісторыя вайны – гэта гісторыя вялікай мужнасці, гераічнага самаахвяравання, трыўмфу волі ў імя будучага чалавецтва. Памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці, абараняючы Радзіму, жыве ў нашых сэрцах. Мы ганарымся подзвігам нашых продкаў, шануем мір і спакой.
Парламентарый адзначыла, што сёння асабліва важна захоўваць сувязь з тымі, хто падарыў нам Перамогу. Пакуль мы памятаем, шануем сваіх герояў, пакуль перадаем гэтую памяць маладому пакаленню і захоўваем падзяку нашым пераможцам, дзядам, прадзедам – іх ахвяра не была марнай. Памятаючы пра мінулае, разам будуем будучыню.
Таксама у час сустрэчы былі разгледжаны пытанні сацыяльнай падтрымкі ветэранаў, добраўпарадкавання памятных мясцін. Надалася ўвага Году добраўпарадкавання, Пяцігодцы якасці, заканадаўчай дзейнасці.
Оставить комментарий