Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў межах візіту ў выбарчую акругу сустрэлася з ідэалагічным актывам раёна

У час сустрэчы была абмеркавана тэма адзінага дня інфармавання «Беларусь — краіна магчымасцей. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».

У сваім выступленні парламентарый спынілася на нюансах дзяржаўнай палітыкі, арыентаванай на ўсебаковае развіццё і падтрымку моладзі. Зрабіла акцэнт на існуючых каштоўнасцях, створаных умовах, выхаванні патрыётаў. Дэпутат таксама засяродзіла ўвагу прысутных на знакавых месцах і праектах, дзе ўжо сёння маладыя людзі могуць прыкласці свае сілы дзеля росквіту і развіцця роднай краіны.

— Сёння з боку дзяржавы робіцца стаўка на маладое пакаленне краіны. Задача старэйшага пакалення — перадаць вопыт, веды, уменні, кампетэнцыі новаму пакаленню ўпраўленцаў, рабочых, сялян, спартсменаў, айцішнікаў. І мы ўсе ў адказе за тое, хто прыйдзе нам на замену, — рэзюмавала Святлана Сянько.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о