Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько правяла сустрэчу з працоўным калектывам раённай газеты.
У час сустрэчы закранулі пытанні здаровага ладу жыцця, дыспансерызацыі, даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі.
— Будучыня любой краіны — гэта перш за ўсё здаровыя грамадзяне. Як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, «Здароўе любой нацыі — гэта залог яе ўстойлівага развіцця і росквіту». Менавіта таму сёння важна захаваць здаровую нацыю і выгадаваць моцнае пакаленне. І ўвага дзяржавы да гэтай тэмы заўсёды самая пільная, — пазначыла парламентарый.
Па дадзеных Белстата, на пачатак 2025 года абсалютная большасць беларусаў (93,5 %) ацэньваюць стан свайго здароўя як добры або здавальняючы. А гэта і ёсць вынік комплекснага падыходу дзяржавы і самога чалавека да захавання здароўя.
Таксама абмеркавалі сямейнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, пяцігадовую праграму дзейнасці ўрада, заканадаўчую дзейнасць.
Оставить комментарий