Дзень народнага адзінства прайшоў у Петрыкаве маштабна і запамінальна. З самай раніцы ў горадзе і раёне былі арганізаваныя патрыятычныя, інфармацыйныя і спартыўныя мерапрыемствы, у якіх чырвонай ніткай праходзіла галоўная ідэя дзяржаўнага свята – ідэя яднання і нашай агульнай адказнасці за будучыню Беларусі.
Асноўная частка ўрачыстасцяў распачалася ў райцэнтры ў другой палове дня. Землякі і госці горада прыпыняліся каля літаратурнай пляцоўкі “Адзінства Беларусі: ад гісторыі да сучаснасці”, фотавыставы “80 гадоў. Мы адзіныя” і экспазіцыі твораў майстроў Дома рамёстваў.
Каля 17 гадзін плошча ўжо поўнілася грамадзянамі, што завіталі на свята пасля працоўнага дня. На забаву гледачам артысты раённых устаноў культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сельвыканкамаў падрыхтавалі імпрэзы са сцэнамі знакамітых і любімых народам савецкіх мастацкіх кінастужак. Некаторыя з пастановак трэба было адгадаць, іншыя былі пазнавальныя з першых імгненняў па касцюмах, рэквізіце і дэкарацыях. Так, захапіцца акцёрскім выкананнем, прамовіць разам з артыстамі вядомыя ўсім рэплікі персанажаў і ў голас пасмяяцца над камедыйнымі сцэнамі можна было на “здымачных пляцоўках” фільмаў “Белыя Росы”, “Каўказская палонніца”, “Трэмбіта”, “Службовы раман”, “Каралева бензакалонкі”, “Дзяўчаты”, “Каханне і галубы” і “Вяселле ў Малінаўцы”.
Далей увага суайчыннікаў была прыцягнута да галоўнай сцэны на цэнтральнай плошчы Петрыкава. З Днём народнага адзінства павіншаваў землякоў старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў, адзначыўшы, што маладое дзяржаўнае свята мае пад сабой гісторыю сапраўднага гістарычнага вызначэння нашага народу жыць у адной краіне і глыбокі патрыятычны сэнс – у адзінстве бараніць суверэнітэт роднай Беларусі і разам, сваёй шчырай працай будаваць яе квітнеючую будучыню. Аляксандр Аляксандравіч пажадаў усім мірнага неба над галавою, шчасця і дабрабыту кожнай сям’і, далейшага развіцця нашай малой радзімы. Затым на сцэну былі запрошаны лепшыя працаўнікі з розных галін народнай гаспадаркі раёна. Узнагароды атрымалі фельчар ЦРБ Таццяна Белакур, слесар “Палесся-Аграінвест” Ігар Булава, кіраўнік народнага хору раённага Дома культуры Алена Варабей, працоўны калектыў ТАА “Рубіконгандль” у асобе кіраўніка Уладзіміра Фурмана, старшыня Мышанскага сельвыканкама Ірына Баяшэнка, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Галіна Кушнярова, медсястра ЦРБ Галіна Поляк, вадзіцель РАНС Юрый Гузавец і механізатар ААТ “Чалюшчавічы” Мікалай Саўрын.
На гэтым урачыстая цырымонія не скончылася. Гледачам агучылі імёны гаспадароў лепшых падворкаў Петрыкаўшчыны. Дыплом ІІІ ступені конкурсу “Сядзіба ўзорнага парадку” быў уручаны сям’і Віктара і Святланы Герасіменкаў з Капаткевічаў, другім месцам былі ганараваны Уладзімір і Вольга Літвін з Ма-карычаў, а пераможцам конкурсу быў прызнаны падворак Леаніда Удода і Вольгі Назаранкі ў Колках.
Таксама і ў райцэнтры напя-рэдадні быў праведзены конкурс “Утульны падворак”, дзе дыплом ІІІ ступені атрымаў гаспадар Дзмітрый Пасечнік, узнагарода ІІ ступені была ўручана Адаму Серадзе, а пераможцам конкурсу была прызнаная Іна Пашкевіч.
Далей гледачоў чакала яскравая канцэртная праграма, дзе ў адзіны карагод талентаў зліліся сучасныя харэаграфічныя пастаноўкі маленькіх і юных артыстаў ды народныя танцы мясцовых майстроў сцэны. Гучалі песні, кранальныя і ўзнёслыя, вядомыя ўсім і абу-джаючыя чуласць у душы кожнага прысутнага. Гледачы гучнай авацыяй дзякавалі ўсім за творчыя падарункі і віталі ўдзельнікаў канцэрта стоячы, у час фінальнага агульнага выхаду.
Мастацкую эстафету пераняў народны ансамбль песні “Жытніца” з Жыткавічаў. Адметнай рысай калектыву былі бадзёрыя зносіны з публікай. Жыткаўчане стварылі з аўдыторыяй сапраўдны інтэрактыў, узняўшы і без таго добры настрой, які панаваў у глядацкім сектары. Прысутным было прапанавана патанчыць пад рухомыя ці павольныя кампазіцыі, чым многія і скарысталіся.
Гулянні працягнуліся да прыцемкаў, калі агні сцэны і ву-лічнае асвятленне аздобілі культурны адпачынак, як то кажуць, сапраўднай лямпавай атмасферай. Менавіта такім цёплым, свойскім, але ўрачыстым і застанецца свята адзінства народу Беларусі, свята яднання ў сваіх добрых памкненнях усіх землякоў!
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий