У ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” стала традыцыйным правядзенне святочных мерапрыетмстваў.
Напярэдадні Новага года прайшло прыгожае і яркае свята “Цуда-елка” для дзяцей і наведвальнікаў аб’яднання па інтарэсах “Юны краязнаўца”.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі педагог дадатковай адукацыі Надзея Міцкевіч і педагог-арганізатар Вольга Ладнова.
На свята да дзяцей завіталі і любімыя казачныя персанажы: Баба Яга, Снегавік, якія праводзілі з дзецьмі цікавыя конкурсы і гульні.
А колькі было радасці ў кожнага, калі дзеці ўбачылі Дзеда Мароза і Снягурку, якія з радасцю паслухалі вершы, вадзілі з прысутнымі карагоды вакол елкі, адгадвалі загадкі. А за праяўлены талент кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак. Коля Гарбацэвіч, Ульяна Ковель, Міраслава Новак, Таня Гарбацэвіч, Максім Ковель асабліва добра падрыхтаваліся – вывучылі і прачыталі вершы, за гэта і былі ўзнагароджаны прысмакамі Дзядулем Марозам.
Атмасфера свята была асаблівай і чароўнай. Мерапрыемства, безумоўна, застанецца ў памяці многіх дзяцей і дарослых.
Усіх віншуем з Новым годам! Няхай ён прынясе ўсім здароўе, шчасце, а ў кожную сям’ю – згоду і любоў.
Надзея Міцкевіч,
педагог дадатковай адукацыі.
Оставить комментарий