Сёння на палетку «Вялікае поле» БК-АГРА ААТ «Чалюшчавічы» прайшло раённае свята пачатку Жніва-2025 «Зажынкі».
Старэйшая жняя Тамара Піліпенка з жанчынамі і маладымі дзяўчатамі зажынаюць снапы.
Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак!
Наш сноп красны, як месяц ясны,
Яшчэ высшы за плота, яшчэ дарожчы за плота.
Яшчэ высшы ад гары, ясней ад зары!




На Беларусі існуе добрый звычай — перад вялікай і значнай падзеяй прасіць благаслаўлення Божага.
Са словамі благаслаўлення першага снапа і пачатку жніва да ўдзельнікаў раённага свята «Зажынкі-2025» звярнуўся настаяцель храма «Нечаканая радасць» Айцец Сергій Капітан Абрад асвячэння поля, тэхнікі, снапоў і ўсіх прысутных.





Першы сноп — кіраўніку раёна, каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не псавалася, каб Бог даў здароўя ўсім удзельнікам жніва.
Святочныя зажыначныя снапы атрымалі ўсе кіраўнікі гаспадарак раёна.







Оставить комментарий