Штодня ва ўстановах адукацыі і культуры адбываюцца канцэрты, ранішнікі, святочныя мерапрыемствы.
Вось і зараз у Капаткевіцкай сярэдняй школе шумна і шматлюдна: тут праходзіць навагодняе мерапрыемства для вучняў 5-7 класаў.
Песні, вясёлыя гульні, інтэрактыўныя карагоды, вершы, салодкія падарункі і шмат яшчэ чаго цікавага. І, безумоўна, без казачных герояў не абышлося, яны таксама завіталі на свята.






Оставить комментарий