З 12 па 16 сакавіка ў Мінску прайшла ХХХІІ міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
Сёлета ў галоўнай падзеі кнігадрукаванай галіны прынялі ўдзел больш за два дзясяткі краін з блізкага і далёкага замежжа, адны з якіх Кітай, Германія, Бразілія, Пакістан, Егіпет. Упершыню ў беларускім кніжным форуме прыняло ўдзел пасольства Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
114 экспазіцый, 452 экспанаты, семінары, канферэнцыі, сустрэчы з вядомымі аўтарамі і замежнымі партнёрамі – несумненна, гэта вялікая падзея для краіны, якая прадэманстравала нашу культуру, прыязнасць, актыўнасць, арганізацыйныя здольнасці.
Улічваючы, што ў 2025 годзе Беларусь старшынствуе ў органах еўразійскага эканамічнага саюза, цэнтральным экспанатам мерапрыемства стаў калектыўны стэнд краін – удзельніц ЕАЭС, дзе прадстаўлена інтэрактыўная кампазіцыя. Тэма 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне стала адной з ключавых на мерапрыемстве. Прысвечаная ёй літаратура была шырока прадстаўлена і на рэгіянальных, і на замежных стэндах у экспазіцыях беларускіх выдавецтваў. І гэта не дзіўна. У Беларусі пражывае больш за сто пяцьдзесят нацый. Практычна ўсе нацыянальнасці Савецкага саюза – адзінай некалі краіны – тут ваявалі і вызвалялі нашу зямлю.
Прыемна, што на форуме была дадзена магчымасць не толькі азнаёміцца з дасягненнямі кніжнай галіны, але і папоўніць асабістую бібліятэку кнігамі па выдавецкім кошце. Падзея прыцягнула ахотнікаў за рэдкімі выданнямі, апошнімі навінкамі і выгаднымі прапановамі. Рэкордная колькасць наведвальнікаў за больш як трыццаць гадоў існавання кніжнага кірмашу ў Мінску – наведала мерапрыемства больш за шэсцьдзясят дзве тысячы чалавек, несумненны паказчык не толькі паспяховасці і важнасці падзеі, але і шчырага захаплення беларусаў чытаннем.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о