Напярэдадні 80-й гадавіны Вялікай Перамогі ўдзячныя нашчадкі завіталі да тых, хто ў дзіцячым узросце зведаў увесь жах ваеннага ліхалецця, прайшоў праз голад, холад і нястачы фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.
Без перабольшання, малалетнія вязні — асобная катэгорыя землякоў. Яны, бадай, як ніхто іншы ведаюць кошт не толькі мірнага жыцця, а і жыцця ўвогуле. Прайшоўшы праз лагер, не раз зазірнуўшы смерці ў твар, яны бераглі і цанілі жыццё як самую найвялікшую каштоўнасць. Жылі і працавалі так, каб зберагчы і захаваць мір на зямлі, каб квітнеў родны край, каб іх уласныя дзеці і ўнукі не зведалі таго пекла.
— Сёння, напярэдадні галоўнага свята незалежнай, не скоранай краіны мы гаворым шчыры дзякуй усім, хто прайшоў гэты няпросты шлях, выдужаў, адбудаваў краіну і свята захоўваў наш мір і спакой, — пазначыла старшыня сельвыканкама Ганна Уладзіміраўна Сянько.
Оставить комментарий