Сувязь з насельніцтвам праз сацыяльныя сеткі

0
158

Пачасціліся звароты ад насельніцтва праз рэдакцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках “Петрыкаўскіх навін”.

Так, у “Аднакласнікі” ад нашых падпісчыкаў паступілі тры звароты крытычнага характару: складзіраванне смецця на тэрыторыі гандлёвага аб’екта “ПраЗапас”; наяўнасць дробных каменьчыкаў у тратуарным пакрыцці каля крамы “Алімп” – што, па словах падпісчыка, надае дыскамфорт пры хадзьбе; існуючая небяспека ад дарожнага люка, які праваліўся ў зямлю каля таго ж “Алімпа”.
Карэспандэнты раённага выдання выехалі па пазначаных адрасах.
Па першым адрасе факт безгаспадарлівасці не пацвердзіўся: тэрыторыя вакол гандлёвага аб’екта знаходзілася ў задавальнаючым стане, у тым ліку і на заднім двары. Па другім пытанні карэспандэнты раённага выдання таксама не ўгледзелі нагоды для хвалявання. Дарожнае пакрыццё складаецца з розных матэрыялаў: асфальт, бетон, гравій. Наяўнасць у ім адпаведных дабавак служыць для яго ўмацавання і трываласці. Нязначныя няроўнасці на дарозе дапушчальныя і не нясуць пагрозу для здароўя.
А вось трэцяе пытанне: дарожны люк, які размешчаны практычна на тратуары і сапраўды знаходзіцца ў аварыйным стане – адносіцца да разраду крытычных і патрабуе вырашэння з боку вадаканальнай службы. Люк каля “Алімпа” «прасеў» і каля яго ўтварылася ямка з няроўнасцямі па баках, што нясе пагрозу траўміравання мінакам, асабліва ў вячэрні і начны час.
Просім адказныя службы звярнуць увагу на агучаную праблему і разгледзець магчымасць вырашыць сітуацыі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о