Сур’ёзнае пытанне з простым вырашэннем

0
407
Калі пацікавіцца ў землякоў пытаннем пра знешнія побытавыя праблемы, то сярод самых папулярных адка-заў, асабліва ў вясновы перыяд, бу-дуць нараканні на скапленне ападкаў на вуліцах. Зразумела, гаворка ідзе не пра лужыны, што ўтвараюцца адразу пасля раставання снегу ці моцных дажджоў, а пра вільгаць, якая не сыходзіць доўгі час і атрымала на пэўных дарогах “устойлівую прапіску”.
Сур’ёзнае пытанне з простым вырашэннемНапрыклад, вось ужо колькі тыдняў надвор’е было сухім, але жыхары 1-га Сустрэчнага завулку горада істотнай розніцы пад сваімі нагамі і коламі аўтамабіляў не адчуваюць. На легкавіках даводзіцца заязджаць і выязджаць адсюль толькі паўднёвым шляхам нават тым, хто жыве ў паўночнай частцы транспартнай артэрыі. Прычына простая: аўто можа натуральна “сесці” ў глейкім пяску праезнай часткі.
Але месца паркоўкі – не першаснае пытанне, якое клапоціць мясцовых: “Больш хвалюемся мы за машыны хуткай дапамогі: калі каму-небудзь з нашага завулку спатрэбіцца тэрміновая дапамога, то аўтамабіль “хуткай” можа наўпрост не даехаць, ці не выехаць з гэтай гразі”, – адзначае адзін з жыхароў 1-га Сустрэчнага.
Мужчына згадвае: “Раней завулак падсыпалі бітай цэглай і гэта вырашала пытанне. Але было гэта даволі даўно. Я падыходзіў да працаўнікоў камунальнай службаў, па-свойску пагутарыў, акрэсліў праблему і мяне пераканаўча запэўнілі, што падсыпка дарогі будзе зроблена. Але час прайшоў, а мы працягваем грузнуць у вільготнай зямлі, нягледзячы на тое, што вырашэнне пытання – тва-тры кузавы шчэбню грузавіка”, – падзяліўся гаспадар.
Будзем трымаць сітуацыю ў полі зроку. Спадзяёмся, што агучанае пытанне не абміне ўвага камунальнай службы.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о