У Гомельскай вобласці 16 жніўня пройдзе рэгіянальны суботнік. Сабраныя ў ходзе яго сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю комплексу воінскай славы ў гонар аперацыі “Баграціён” у Светлагорскім раёне.

Не першы год на Гомельшчыне сабраныя падчас суботнікаў сродкі накіроўваюць на мадэрнізацыю памятных мясцін. За гэты час у рэгіёне абноўлены мемарыялы “Ала”, “Партызанская крыніца”, “Азарычы”, “Дзецям – ахвярам вайны”, з’явіўся памятны знак ахвярам генацыду беларускага народа. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта Петрыкаўшчына далучыцца 16 жніўня да абласнога суботніка. У гэты дзень на добраахвотнай аснове ўсе жадаючыя змогуць адпрацаваць на працоўных месцах альбо ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан падведамасных тэрыторый, гісторыка-культурных каштоўнасцей, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторый населеных пунктаў.
Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення абласнога суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Петрыкаў, УНП 400065489, БІК АКВBBY2X, BY03 АКВВ 3641 4260 0024 1330 0000.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о