Суботні адпачынак: цёпла, яскрава, весела

0
899

Суботні адпачынак: цёпла, яскрава, весела

Сцэна летняга амфітэатру сустракала суботнім вечарам народны фальклорны калектыў “Вячорніца” філіяла Навасёлкаўскага СДК.

На працягу пятнаццаці гадоў “Вячорніца” радуе жыхароў раёна сваімі творчымі падарункамі. За плячыма калектыву насычанае жыццё: Навасёлкаўскія артысты прымаюць удзел ва ўсіх знакавых мерапрыемствах Петрыкаўшчыны.

У райцэнтр удзельнікі прыехалі з насычанай праграмай. Слухачы змаглі атрымаць асалоду ад сольных, дуэтных, групавых кампазіцый. Са слоў выканаўцаў, яны імкнуцца прыносіць людзям станоўчыя эмоцыі, радасць. З гэтай задачай калектыў справіўся на выдатна. Шчырымі апладысментамі віталі слухачы вакальны рэпертуар Святланы Кучынскай, Ніны Дубіны, Наталлі Серады, Наталлі Дубіны, а музычныя кампазіцыі “Соловушка”, “Праз рэчаньку масток”, “Край Палескі”, “Ёсць каханне ці не” ў выкананні жанчын натхніла многіх слухачоў падпяваць артыстам, а некаторых – і танчыць.

– Калектыў аб’ядноўвае агульная рыса – любоў да песні, – выказалася загадчык філіяла Алена Дзіярэнка. – А калі людзі захоплены адной справай, аддаюць ёй свой вольны час, то абавязкова прыйдзе любоў і прызнанне слухачоў.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о