На старонках раённай газеты журналісты не раз падымалі пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў Петрыкаўшчыны. Дарогі, азеляненне, асвятленне – аб’ектыў фотаапарату знаходзіць недахопы ў працы службаў і арганізацый раёна.
Ёсць пытанні ў журналістаў да некаторых арганізацый раёна і па азеляненні сваіх памяшканняў. Размова ідзе пра эстэтычны выгляд посуду для вырошчвання кветак і раслін. Як прыклад: адміністрацыйны будынак па адной з цэнтральных вуліц горада. На адным з паверхаў можна ўбачыць замест гаршкоў для кветак – старое гаспадарчае вядро і абрэзаную пластыкавую бутэльку. Ці патрэбна азеляненне ў такой падачы? Якую эстэтыку нясе такі “зялёны куток”? Адказ відавочны – ніякую! Кошт гаршка для гэтых патрэб сёння даступны кожнаму кашальку. Мне здаецца, працоўным калектывам, якія размясціліся ў будынку, не склала б вялікіх выдаткаў набыць новыя ёмістасці. Калі няма такога жадання то, можа, такую “прыгажосць” лепш наогул прыбраць.
Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий