Працяглыя ападкі і паступовае павышэнне тэмпературы паветра зрабілі сваю справу – горад пачаў зарастаць пустазельнай расліннасцю. Аднак, каб справа была толькі ў гэтым. Размова сёння пра тратуарныя сцежкі, якія паступова “праглынаюць” пясок і расліннасць.
Так, своечасова не змецены з тратуараў пясок становіцца месцам, на якім шчыльна засядае трава, і праз некаторы час нават ад заасфальтаванага тратуара застаецца вузкая сцежка. Тэму гэту карэспандэнты «ПН» узнімалі ў мінулым годзе, аднак добраўпарадкаванне закранула толькі ўзгаданы ў крытычным артыкуле аб’ект. Разлічваем на тое, што сёлета праблема будзе вырашана комплексна.
В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий