Размова сёння зноў пра асфальтаваныя тратуарныя сцежкі, якія проста патанаюць у густой травяной расліннасці.
Тэму зарастання тратуараў травой у гэтым сезоне карэспандэнты “ПН” ужо ўзнімалі, і адказ па яе вырашэнні атрымалі. Аднак і да якасці ўхілення, і да комплекснага вырашэння праблемы ёсць пытанні. Няўжо неабходна было прайсціся па перыметры ўсяго будынка інтэрната па вуліцы Каралёва, каб аб’ект быў цалкам вычышчаны і прыведзены ў належны выгляд? А так, атрымліваецца, толькі зафіксаваны на фотаздымку кавалак сцежкі і прывялі ў парадак. А ўваход у пад’езд, падвал, сцежку перад цэнтральным уваходам праігнаравалі… Так пра іх жа не пісалі, з чаго прэтэнзіі – чуем адказ апанентаў. А разам з тым і ў гарадскім парку тратуарны бардзюр ужо не паўсюль праглядваецца…

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о