Сцэна, якая «крычыць» пра дапамогу

0
53

Сцэна летняга амфітэатра ў гарадскім парку даўно стала ўпадабаным месцам жыхароў і гасцей Петрыкава. Калі адны на сцэне спяваюць песні і танчаць, то знаходзяцца дзеці, якія ў амфітэатры – гуляюць у хованкі і даганялкі, а ёсць і такія, хто выкарыстоўвае вулічны пастамент для катання на скейтах, роліках і самакатах.
Чыё дзіцячае свавольства (і яшчэ пытанне – ці дзіцячае?) абернулася сапсаванай бакавой сцяной на сцэне – пакуль невядома. Але клопатаў адказным службам, відавочна, дадалося. Цяпер бакавыя перакрыцці галоўнай вулічнай культурнай пляцоўкі нашага раёна маюць патрэбу ў рамонце, які, дарэчы, затратны.
У дадзеным выпадку турбуе не только рамонт, а яшчэ іншае: як прывіць сучаснай моладзі, ды і жыхарам раёна іншых узростаў элементарную культуру паводзін? Не хочацца шмат гаварыць наконт гэтага і заклікаць да сумлення вінаватых. Шкада, што жыхары так і не навучыліся шанаваць простыя і важныя рэчы.

М. ПАЎЛАВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о