Днямі, узнімаючыся на гору па вуліцы Камсамольская, звярнула ўвагу на самаробную лавачку, што з’явілася на ўзбочыне, побач з тратуарнай сцежкай. Зробленая неабыякавым земляком з паддонаў, яна і знешні выгляд не псуе і выконвае сваё галоўнае прызначэнне – дазваляе спачыць, пераадольваючы шлях угору.
Вельмі хочацца, каб добрая ініцыятыва землякоў мела працяг – і на схіле з’явілася яшчэ адно ўтульнае і бяспечнае месца для адпачынку. Як вядома, насельніцтва Падгор’я, у большасці сваёй, людзі сталага веку, таму такая ўвага да іх будзе вельмі дарэчы.
В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий