Калядкі – гэта не толькі вясёлае свята для прыемных адчуванняў, але і магчымасць паглыбіць свае духоўныя карані і здзейсніцьпадарожжа праз час, да традыцый мінуўшчыны.

Калядныя традыцыі беларусаў можна смела лічыць найбольш багатымі і добра захаванымі да сённяшняга дню. Кожны вобраз, сімвал і элемент меў свой адмысловы сэнс і сваё месца ў сцэнары зімовага рытуалу, што пісаўся тысячагоддзямі і перадаваўся з пакалення ў пакаленне на нашай зямлі.
Свята, якое адзначаецца па старым стылі ў календары, прыйшло да нас з даўніх часоў і стала сапраўднай традыцыяй для многіх сем’яў.
На гарадской плошчы ў калядны вечар адбылося святочнае мерапрыемства, у час якога жыхары горада актыўна праявілі сябе ў вясёлых конкурсах, шпаркіх танцах пад народныя песні, варажбе, гульнях.
Сярод гасцей былі і дзеткі, якія надзвычай удзельнічалі ў розных конкурсах і забаўляльных мерапрыемствах, а таксама маглі адчуць сябе сапраўднымі калядоўшчыкамі і праспяваць калядныя песні, за што былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.
У вясёлай завірусе калядных песень на плошчу трапіла галоўная гераіня свята – Каза, гаспадыня Салоха, Чорт, Калядоўшчыкі і іншыя героі гуляння. Тэатралізаванае прадстаўленне ад работнікаў раённага Дома культуры зарадзіла энергіяй усіх прысутных і дапамагала набыць сапраўдны святочны дух.
Гэты святочны вечар стаў свайго роду падарункам для ўсіх мясцовых жыхароў і гасцей горада. Многія ўдзельнікі свята адзначылі, што святкаванне Каляд – гэта не толькі нагода павесяліцца, але і магчымасць захаваць традыцыі. Гэты дзень нагадвае пра старыя часы і адзінства з продкамі, што вельмі важна для нашай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Паважаныя сябры, віншуем са святамі! Жадаем, каб вашыя мары здзяйсняліся, натхнення вам, міру, дабрабыту, кахання і здароўя!

Стары Новы год і Калядкі адзначылі жыхары горада Стары Новы год і Калядкі адзначылі жыхары горада Стары Новы год і Калядкі адзначылі жыхары горада Стары Новы год і Калядкі адзначылі жыхары горада Стары Новы год і Калядкі адзначылі жыхары горада Стары Новы год і Калядкі адзначылі жыхары горада Стары Новы год і Калядкі адзначылі жыхары горада

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о