Першая гульня чэмпіянату Гомельскай вобласці па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі пройдзе 13 красавіка ў 14 гадзін на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Прыпяць”.
Мэта правядзення чэмпіянату – развіццё і папулярызацыя футбола ў Гомельскай вобласці.
Петрыкаўшчыну прадставіць зборная каманда. Гэта маладыя, ініцыятыўныя, актыўныя землякі, якія прадстаўляюць арганізацыі: ААТ «Беларуськалій», РАУС, «Палессе-Аграінвест», Петрыкаўскае ТДА МУС РБ, навучэнцы ўстаноў адукацыі.
Трэнер каманды – прафесійны футбаліст Уладзімір Харланаў. Ён сапраўдны лідар і мы ўпэўнены, што пад яго кіраўніцтвам каманду чакае поспех.
Каманда раёна сустрэнецца з камандай Лельчыцкага раёна.
Запрашаем!

Запісала Марыя ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о