На стадыёне “Прыпяць” прайшла хатняя гульня чэмпіянату Гомельскай вобласці па футболе ў рамках чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі.

Стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі

У мінулую нядзелю стадыён “Прыпяць” у нашым горадзе стаў цэнтрам спартыўных падзей: тут праходзіла гульня чэмпіянату Гомельскай вобласці па футболе. За перамогу змагаліся футбольныя каманды з Петрыкава і Лельчыц. Мерапрыемства наведала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, якая вітала ўдзельнікаў, арганізатараў і гасцей спаборніцтваў.

Стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі
– Футбол з’яўляецца адной з самых масавых спартыўных дысцыплін, якая стымулюе да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, мае вялікае сацыяльнае значэнне для далучэння грамадзян да актыўнага і здаровага ладу жыцця, – адзначыла Наталля Мікалаеўна. – Няхай сённяшняя гульня прынясе задавальненне, як членам спартыўных каманд, так і іх балельшчыкам. Віншую са значнай спартыўнай падзеяй. Жадаю ўсім добрага настрою і прыемнага часаправядзення.

Стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі
Мясцовая каманда пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Харланава прадэманстравала сваё майстэрства і жаданне атрымаць перамогу.
Матч пачаўся з актыўных нападаў, на трыбунах панавала атмасфера захаплення і напругі. Кожны дотык да мяча выклікаў авацыі, а кожны гол – буру эмоцый! Матч абяцаў быць цікавым, бо абедзьве каманды былі ў добрай фізічнай форме. З першых хвілін гульня была напружанай: абодва бакі актыўна імкнуліся да перамогі, дэманструючы яркія моманты нападаў і ўстойлівую абарону.

Стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі
І ўсё ж гаспадары сустрэчы захапілі лідарства. Першы гол забіў ігрок пад нумарам 8 – Мікіта Картыннік. Гучныя апладысменты і радасныя воклічы гледачоў напоўнілі стадыён, калі каманда дабілася ў фінале заслужанага поспеху – 5:1.
Склад каманды пераможцаў: Дзяніс Якіменка, Яўген Міхнавец, Кірыл Віслоўскі, Мікалай Чарнобылец, Мікіта Картыннік, Арцём Вяргей, Гарык Хаджоян, Яўген Церашковіч, Мікалай Вітвіцкі, Данііл Забаўка, Кірыл Кароль, Мікалай Беламутаў, Арцём Пажыган, Аляксандр Рабушок, Дзяніс Шчучэнка, Кірыл Зубар, Мікіта Картыннік, Арцём  Церашковіч.

Стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі
У складзе каманды “Петрыкаў” галамі адзначыліся: Мікіта Картыннік, Яўген Церашковіч, Аляксандр Рабушок, Кірыл Зубар.
Таварыскі поціск рукі завяршыў сустрэчу. Ігракі двух каманд падзякавалі гледачам за падтрымку і паабяцалі працягваць радаваць прыгожымі гульнямі. Заўзятары футболу годна падтрымалі каманды. Спадзяемся, што гэтая сустрэча не апошняя!

Стартаваў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о